Падзеі
Стартаваў трэці сезон PRodvizhenie!

Пазнаёміцца з тым, што ўплывае на імідж арганізацыі, як распрацаваць паспяховую кампанію па сувязях з грамадскасцю, якімі інструментамі для камунікацыі з людзьмі можна карыстацца  – усё гэта змаглі ўдзельнікі Школы PR і медыякампетэнцый, якая у працавала 25-27 верасня ў Мінску.

Стартаваў трэці сезон PRodvizhenie!

Удзел у Школе бралі прадстаўнікі 21 арганізацый і ініцыятыў з розных гарадоў Беларусі.

Трэнінг пачаўся з важнай для усіх тэмы: Выклікі для арганізацыі сувязяў з грамадскасцю ў “новай рэальнасці”. Кампетэнцыі, неабходныя PR-менеджэрам .

Навінкай школы у гэты раз была PR-гасцёўня, дзе удзельнікі знаёмімся з кейсамі арганізацыі сувязаў з грамадскасцю “Цэнтра экалагічных рашэнняў” (ecoidea.by). Запрошаная экспертка – Вольга Астаповіч.

Стартаваў трэці сезон PRodvizhenie!

 На наступны дзень правіламі экамерапрыемства падзялілася  Таццяна Кузняцова.   Чаму гэта класна для PR і як транлсяваць каштоўнасці.

Таксама трэнеры Лана Руднік і Вітаўт Руднік падзяліліся інструментамі, якімі можна карыстацца ў PR-кампаніі, як напісаць прэс-рэліз альбо іншую інфармацыю для медыя, каб яна зацікавіла рэдактара,як вызначыць мэтавую групу і як напісаць ключавое паведамленне. 

Стартаваў трэці сезон PRodvizhenie!

Наступным кампанентам Школы стануць вебінары с Дзянісам Васільковым.

Свамі водгукамі дзеляцца ўдзельнікі Школы:


Школа PR і медыякампетэнцый ладзіцца ў межах праграмы PRodvizhenie-2020, якую сумесна ладзяць:

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)

Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)

 Спажывецкі кааператыў «Майстэрня  сацыяльных інавацый»

Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»

Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Next Stop – New Life»

Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).

«PRodvizhenie-2020: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне