Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" » Летняя кампутарная школа запрашае на курсы ўсіх жадаючых Записаться на курс Подписаться на новости Отзывы


Летняя кампутарная школа запрашае на курсы ўсіх жадаючых

Кампутарны курс для пачаткоўцаў

Курс будзе цікавы тым, хто ніколі не карыстаўся кампутарам ці карыстаўся, але не вельмі ўпэўнена сябе адчувае. Разам мы асвоім базавы ўзровень валодання кампутарам, навучымся смела карыстацца мышкай і клавіятурай, пазнаёмімся з асноўнымі праграмамі і трошкі зазірнем у свет інтэрнэту.

Пасля курсу вы зможаце самастойна карыстацца кампутарам і назаўжды пераможаце страх перад ім.

Здзівіце блізкіх і родных сваімі новымі ведамі!

Праграма заняткаў:

  1. Агульныя элементы персанальнага кампутара
  2. Знаёмства з файламі і тэчкамі
  3. Здымныя носьбіты інфармацыі
  4. Клавіятура, тэкставы рэдактар
  5. Што такое інтэрнэт, як карыстацца браўзэрам
  6. Сайты для пошуку інфармацыі
  7. Электронная пошта
  8. Сацыяльная сетка «Аднакласнікі»

Курс складаецца з 8 практычных заняткаў па 90 хвілін.

Кошт курсу — 40 рублёў (зніжка для пенсіянераў — 10%)

На заняткі Вы можаце прыходзіць са сваім ноўтбукам або займацца на вучэбных кампутарах. Удзел у курсе прадугледжвае выкананне хатніх заданняў. Усе навучальныя матэрыялы ўваходзяць у кошт курса.

Вам больш не прыйдзецца прасіць родных і сяброў аб дапамозе ў працы з кампутарам і Інтэрнэтам!Камп'ютар для пачаткоўцаў-2Кампутарны курс для прасунутых карыстальнікаў. Асвойваем інтэрнэт

Думаеце, што ў інтэрнэце няма нічога карыснага і цікавага для Вас? Упэўнены, што інтэрнэт можа дапамагчы Вам вырашаць пытанні, але не ведаеце як менавіта? Хочаце навучыцца карыстацца інтэрнэтам, але асцерагаецеся рабіць гэта самастойна і не хочаце трывожыць родных?

Запрашаем Вас на кампутарны курс для прасунутых карыстальнікаў. На нашых занятках Вы даведаецеся, што шукаць інфармацыю ў інтэрнэце лёгка і даступна. Вы зразумееце, якія пытанні можна эфектыўна і хутка вырашаць з дапамогай сусветнай сеткі. Мы пазнаёмімся з інструментамі і праграмамі для зносін, прагляду відэа, з карыснымі і цікавымі сайтамі.

І самае галоўнае — ўжо праз некалькі заняткаў Вы зможаце працаваць у інтэрнэце самастойна!

Вы даведаецеся, як падлучацца да інтэрнэту, асновы кампутарнай бяспекі, якія пошукавыя сістэмы бываюць, як шукаць інфармацыю ў інтэрнэце, якія існуюць віды браўзэраў і прынцыпы працы ў іх, што такое здымныя носьбіты інфармацыі і як імі карыстацца, што такое праграма «Skype», якія магчымасці для зносін яна адкрывае, якія сацыяльныя сеткі бываюць, якая розніца паміж імі, для чаго яны створаны, як зарэгістравацца і пачаць карыстацца электроннай поштай.

На заняткі запрашаюцца слухачы, якія ўжо валодаюць кампутарам на базавым узроўні і хочуць навучыцца працаваць у інтэрнэце.

На заняткі Вы можаце прыходзіць са сваім ноўтбукам або займацца на вучэбных кампутарах. Удзел у курсе прадугледжвае выкананне хатніх заданняў.

Курс складаецца з 12 практычных заняткаў па 90 хвілін. Кошт курсу — 45 рублёў (зніжка для пенсіянераў — 10%). Усе навучальныя матэрыялы ўваходзяць у кошт курса.

Паўдзельнічаўшы ў гэтым курсе Вы пераканаецеся, што можаце працаваць самастойна ў інтэрнэце.са смартфонам на тыКурс «Са смартфонам на «ты»

У Вас ёсць незнаёмая тэхніка і Вы не ведаеце, якія функцыі яна мае і як ёй карыстацца? Умееце толькі адпраўляць смс і тэлефанаваць? Хочаце даведацца пра магчымасці якія хавае ў сабе тэхніка?

Прыходзьце на заняткі і даведайцеся ўсе сакрэты!

Вы зможаце асвоіць базавыя дзеянні з вашым смартфонам або планшэтам, навучыцеся кіраваць ім, а акрамя гэтага даведаецеся, як фатаграфаваць, як чытаць электронныя кнігі, слухаць музыку і глядзець відэа, шукаць інфармацыю ў інтэрнэце.

Вялікая ўвага будзе нададзена пытанням захоўвання файлаў — Вы даведаецеся, дзе захоўваюцца вашыя фатаграфіі, кнігі ці відэа, як можна самастойна пераносіць гэтыя файлы на здымны носьбіт інфармацыі.

Падрабязна будуць разгледжаны магчымасці для камунікацыі з дапамогай смартфона або планшэта. Мы пазнаёмімся з праграмамі і дадаткамі для зносін з сябрамі або сваякамі. Засвоім відэазванкі, адпраўку смайлаў і перапіску.

Разбярэмся з мабільным інтэрнэтам, навучымся падлучацца да wi-fi кропак, працаваць у браўзэры, зразумеем, як не марнаваць грошы на інтэрнэт у падарожжах.

На курсе Вы даведаецеся ўсё пра магчымасці свайго смартфона або планшэта, навучыцеся імі карыстацца!

Курс складаецца з 5 індывідуальных заняткаў па 90 хвілін.
Кошт курсу — 50 рублёў (Зніжка для пенсіянераў — 30%).

Індывідуальнае навучанне працы на кампутары або планшэце (навучанне можа праходзіць у навучальным класе або на хаце)

Індывідуальныя заняткі дазволяць Вам вучыцца ў тым тэмпе, у якім захочаце, Вы зможаце даведацца тэмы, якія цікавыя асабіста Вам, а цесныя зносіны з выкладчыкам дапамогуць зрабіць працэс навучання яшчэ больш эфектыўным.

Індывідуальны курс складаецца з мінімум трох практычных заняткаў (6 акадэмічных гадзін). Кошт курсу — 30 рублёў (Зніжка для пенсіянераў — 30%).

Заняткі ў рамках ўсіх курсаў праводзяць вопытныя выкладчыкі ўстановы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых» Студыя карысных кампетэнцый «(edustudio.by). На базе ўстановы з поспехам рэалізуецца праграма «Універсітэт Залатога Веку», у рамках якой каля 80 чалавек штогод авалодваюць асновамі камп’ютэрнай пісьменнасці і інтэрнэту.

варвара

 

Варвара Злобіна, распрацоўшчык праграм курсаў для дарослых «Кампутар для пачаткоўцаў» і «Кампутар для працягваючых», спецыяліст з 5-гадовым стажам выкладання камп’ютэрных курсаў дарослым, пастаянна павышае сваю кваліфікацыю.

 

 

circle

 

Вольга Астроўская, распрацоўшчык экспрэс-курсаў па працы ў Google: знаёмства з браўзэрам, электронная пошта, дакументы. На занятках замацоўваем веды на практыцы, добры настрой — у падарунак.

 

 

 

элина

Эліна Журун, настаўнік выяўленчага мастацтва і сусветнай мастацкай культуры, аўтар крэатыўных сувенірных вырабаў для моладзі, дызайнер.

 

 

 

 

паша

 

Фабішэўскі Павел. Каля 10-ці гадоў займаецца кампутарамі. Мае незакончаную вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Інжынер-праграміст», а таксама вопыт выкладання.

 

 

 

 

Водгукі ўдзельнікаў камп’ютэрных курсаў:

Ганна Мельнічак:

Прыйшла ва УЗВ першы раз, узяла кампутар у рукі абсалютна не ведаючы як ім карыстацца. І вось вынік на 12 красавіка: маю зносіны ў «Скайп» з сяброўкай з Масквы (сяброўка дзяцінства замужам у Расіі). У мяне шмат сяброў у «Аднакласніках». Я вельмі шчаслівая, што асвоіла кампутар у 70 гадоў. А самае галоўнае, што мной ганарацца дзеці, унукі. Дзякуй «Універсітэту Залатога Веку» і нашаму педагогу Варвары.

Вольга Лебядзевіч:

Вялікі дзякуй за курс! Перастала баяцца кампутара. Навучылася працаваць у інтэрнэце. Мець зносіны па электроннай пошце, перапісвацца ў аднакласніках і скайпе.

Людміла Бырсан:

Вялікі дзякуй арганізатарам УЗВ за іх працу. Вялікі дзякуй за кампутарны курс, усё вельмі спатрэбіцца. Кампутарны курс вельмі насычаны, ахоплівае амаль усе вобласці.

Надзея Анціпкіна:

Кампутарныя курсы УЗВ дазволілі даведацца і навучыцца карыстацца сучасным сродкам зносін — кампутарам. Навучыліся атрымліваць інфармацыю па розных пытаннях, глядзець фільмы, слухаць музыку і шмат іншае.

Больш свабодныя і шырокія зносіны ў сетках дазваляюць адчуваць сябе адаптаваным ў гэтым свеце.

Дзякуй Варвары за цярпенне, веды і новыя магчымасці!

 

Каб запісацца на любы курс — дастаткова проста патэлефанаваць па нумару + 375 33 634 10 41

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Полезные предложения

Приглашаем на курс «Нейрографика финансов и астрология»

Образовательный курс «Нейрографика финансов и астрология», посвященный одной из самых актуальных тем для белорусов и не только – деньгам!!!
Задача курса: сформировать образ «я — богатый» в сознании человека на уровне чувственного опыта (на уровне нейронных связей головного мозга).

Объявлен прием заявок на участие в первом беларусском медиахакатоне IdeaLab!

В ходе двухдневного (а по желанию участников и ночного) мероприятия журналисты и гражданские активисты сообща будут работать над медиапроектами на выбранную тему. Помощь в работе над проектами командам окажут профессиональные журналисты, инфограферы, дизайнеры.
Также в ходе хакатона его участников ждут увлекательные мастер-классы от медиапрофессионалов из Беларуси, Украины, Германии.

Английский язык: no problems!

Хотите путешествовать и работать, свободно общаться по- английски?
Курсы разговорного английского языка в «Студии полезных компетенций» дадут вам возможность шагнуть за пределы учебников и начать свободно говорить по-английски.