Записаться на курс Подписаться на новости Отзывы Предложить курс


Летні экспрэс-курс гутарковай італьянскай мовы

Плануеце падарожжа ў Італію — дзіўную краіну найсмачнейшай кухні, выдатнай архітэктуры, мастацтва і высокай моды? Тады дадзены курс прызначаны для вас! Мінімальнае вывучэнне граматыкі з асноўным ухілам на вывучэнне лексікі, якая закранае наступныя сферы жыцця:

-падарожжа: транспарт, візы, мытня, квіткі, расклад;
-знаёмства, самапрэзентацыя;
-куплі: крама, рынак;
-культурнае жыццё: экскурсіі; тэатр і кіно; рэстараны, кафэ і бары.
На занятках мяркуецца разбор тыповых сітуацый падчас падарожжа, авалоданне навыкамі зносін на бытавыя тэмы. На працягу заняткаў студэнты таксама будуць слухаць дыялогі, каб папрактыкавацца ў аўдзіраванні і вымаўленні з дапамогай выкладчыка, які будзе спрыяць засваенню граматыкі і лексікі.

Пасля заканчэння курса вы будзеце разумець і падтрымліваць размову на любыя тэмы, нязмушана размаўляць, з лёгкасцю падбіраючы патрэбныя словы і фразы. Размаўляючы з носьбітам мовы, вы нават думаць будзеце на італьянскай! Атрыманыя веды вы зможаце выкарыстоўваць ва ўсіх сферах дзейнасці.

Гэты курс дазволіць вам падарожнічаць і адаптавацца да новай штодзённасці без асаблівых цяжкасцяў!

Калі: па меры фарміравання групы

Колькасць чалавек у групе: да 10 чалавек

Дзе: вул. Ціміразева 10/1 — 31 (бізнэс-цэнтр «Аўгустоўскі»)

Працягласць курса: 1 месяц

Перыядычнасць заняткаў: 3 разы на тыдзень па 1,5 гадзіны

Кошт: 60 руб. за ўвесь курс

Kaciaryna_Junchyc1Ведущая курсаЮнчыц Кацярына, магістрантка спецыяльнасці «Інавацыі ў навучанні замежных моў» ГрДУ ім. Янкі Купалы.

Пачала сваё знаёмства з Італіяй 14 гадоў таму — з таго часу кожнае лета праводзіць у Італіі, знаёмячыся з яе мовай, культурай і кухняй.

Праходзіла гадавую моўную стажыроўку ва Універсітэце Саленто (Лечэ, Італія) у 2014-2015 гадах.

Мае публікацыі ў навуковых часопісах на італьянскай мове.

Як запісацца: Запісацца на курс можна запоўніўшы электронную анкету па гэтай спасылцы.

Ёсць пытанні?
Будзем рады адказаць! Тэлефануйце +375 33 634 10 41



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *