Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнэсе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый!

Як вядома, поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне.

Confident businesswoman commenting marketing results to colleagues at meeting

Якія курсы мы прапануем для карпаратыўнага навучання?

— Ангельская мова
— Бізнес-ангельская
— Польская мова
— Бізнес-польская
— Мастацтва прэзентацыі
— PR
— Кампутары для пачаткоўцаў
— Мастацтва фатаграфіі
— Курс відэаздымкі
— Кітайская гімнастыка

Вы можаце выбраць зручны для вас фармат навучання! Мы прапануем:

  • Кароткатэрміновыя праграмы карпаратыўнага навучання: бізнес-семінары, майстар-класы, трэнінгі.
  • Доўгатэрміновыя праграмы: курсы ад аднаго месяца і больш па абранаму кірунку.
  • Індывідуальнае навучанне супрацоўнікаў.
  • Выязныя трэнінгі: правядзенне трэнінгу выхаднога дня за горадам – у аграсядзібе або на базе адпачынку.

Нашыя перавагі:

  • Разнастайнасць відаў карпаратыўнага навучання: доўгатэрміновыя курсы, бізнес-семінары і трэнінгі, індывідуальнае навучанне. Выбірайце зручны для Вас!
  • Індывідуальны падыход: мы сфармуем адукацыйную праграму курса, улічваючы спецыфіку вашай кампаніі і вашыя пажаданні.
  • Зручнасць фармату і месца правядзення: Вы самі можаце выбіраць найбольш зручны фармат навучання — як дзённы, так і вячэрні, працоўныя альбо выходныя дні, з адрывам ад вытворчасці або без адрыву ад вытворчасці. Мы можам правесці навучанне ў нашым офісе, альбо прыехаць да вас.

Гнуткая сістэма скідак:

  • Групавыя заняткі (больш за 5 чалавек) — зніжка 5% на кожнага слухача.
  • Паўторнае навучанне ў нашай Студыі — зніжка 10% на кожнага слухача.
  • Навучанне на некалькіх курсах ад адной арганізацыі адначасова — зніжка 5% на кожнага слухача.

Кошт карпаратыўнага навучання разлічваецца зыходзячы з:

  • Працягласці навучання (кароткатэрміновая або доўгатэрміновая праграма);
  • Колькасці навучэнцаў/супрацоўнікаў;
  • Дадатковых паслуг, якія аказваюцца заказчыку (напрыклад, паслуга «Выязны трэнінг»).

Запоўніце заяўку на карпаратыўнае навучанне альбо патэлефануйце нам + 37533-6341041.

Падвышайце прафесійныя кампетэнцыі вашых супрацоўнікаў у Студыі карысных кампетэнцый!