Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" » Кампутар для пачаткоўцаў Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Кампутар для пачаткоўцаў

Навучыцца карыстацца кампутарам для працы, забавы, зносін са сваімі блізкімі — са «Студыяй карысных кампетэнцый» гэта проста!

Запісвайцеся на нашы кампутарныя курсы і пераканайцеся ў гэтым!

Засваенне кампутара дазволіць вам самастойна рабіць тое, пра што раней даводзілася прасіць сваякоў, сяброў і калегаў. Вы адкрыеце для сябе новы свет: атрымаеце доступ да неабмежаванай інфармацыі ў інтэрнэце, зможаце праводзіць вольны час за кампутарнымі гульнямі або камунікаваць з сябрамі з іншых гарадоў і краінаў.

Далучайцеся да нас і разам мы хутка і лёгка засвоім асноўныя праграмы і навучымся карыстацца Інтэрнэтам!

Усе слухачы курса забяспечваюцца бясплатнымі раздаткавымі матэрыяламі і таму мы не будзем марнаваць час на напісанне канспекта.

На кожным занятку будзе толькі практыка!

Выкладчыца курса — Варвара Злобіна, распрацоўшчыца праграм курсаў для дарослых «Кампутар для пачаткоўцаў» і «Кампутар для прасунутых», спецыяліст з 4-гадовым досведам выкладання камп’ютэрных курсаў дарослым, увесь час павышае сваю кваліфікацыю.

Фота_кампутар

Праграма курса:

1. Персанальны кампутар і аперацыйная сістэма Windows.

2. Прылады для пераносу і захоўвання інфармацыі;

3. Праца з файламі і тэчкамі;

4. Тэкставы рэдактар Word;

5. Агульныя звесткі аб сетцы Інтэрнэт;

6. Што такое браўзер і для чаго ён патрэбны;

7. Як шукаць інфармацыю ў Інтэрнэце;

8. Спосабы зносін у Інтэрнэце.

Працягласць курсу — 2 месяцы (16 заняткаў)

Перыядычнасць заняткаў — 2 разы на тыдзень па 1,5 гадзіны

Кошт курса:

Групавое навучанне — 124 руб.. за ўвесь курс (магчымая аплата ў 2 этапы)
Індывідуальнае навучанне — 20  за 1 занятак (1,5 гадзіны)

Як аплочваць:

На разліковы рахунак установы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»:

Прыватная установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»
Р / с 3015004139004 у ААТ «Банк БелВЭБ», г. Мінск, код 226, УПН 591018095 (прызначэнне плацяжу — Аплата за курс без ПДВ).

Магчымая аплата з дапамогай ЕРЫП.

Калі:

Пачатак заняткаў — па меры фарміравання групы.
Дні і час пачатку заняткаў будуць узгадняцца з удзельнікамі групы.

Колькасць слухачоў: да 10 чалавек у групе

Як запісацца: Запісацца на курс можна запоўніўшы электронную анкету па гэтай спасылцы.

Ёсць пытанні?

Будзем радыя адказаць! Тэлефануйце +375 33634 10 41


Карысныя прапановы

Пачынаецца набор студэнтаў «Універсітэту Залатога Веку»

Сёлета студэнтаў УЗВ чакаюць 40 розных курсаў і клубаў, а таксама шмат цікавых агульных лекцый і інтэграцыйных мерапрыемстваў. Запіс кандыдатаў на навучанне пачнецца ўжо 4 верасня і будзе доўжыцца да 15 верасня.

Абвешчаны прыём заявак на ўдзел у першым беларускім медыахакатоне IdeaLab!

Падчас двухдзённага (а па жаданні ўдзельнікаў і начнога) мерапрыемства журналісты і грамадзянскія актывісты разам будуць працаваць над медыяпраектамі на выбраную тэму. Дапамогу ў працы над праектамі камандам акажуць прафесійныя журналісты, інфаграферы, дызайнеры.
Таксама ў ходзе хакатона яго ўдзельнікаў чакаюць займальныя майстар-класы ад медыяпрафесіяналаў з Беларусі, Украіны, Германіі.

Стартавала «Школа радыёвядучага». Паспейце далучыцца да групы!

18 ліпеня пачаўся курс «Школа радыёвядучага» з Уллянай Шубко. 4 месяцы слухачы курса будуць спасцігаць «кухню» радыёвядучых: працаваць над тэхнікай прамовы і прэзентацыйнымі навыкамі, вучыцца мастацтву дыялогу і інтэрв’ю, прыдумляць яркія ды-джэйскай падводкі і пазнаваць негалосныя законы эфіру. Усё гэта і многае іншае слухачы будуць вывучаць на практыцы.

Калі Вы марылі вывучаць радыёжурналістыцы, то прыйшла пара ўвасабляць мары ў рэальнасць!