Вы любіце італьянскую оперу і хацелі б разумець, пра што спяваюць? Марыце рыхтаваць пасту і піцу па арыгінальным італьянскім рэцэпце? Плануеце падарожжа ў Італію — дзіўную краіну знакамітай кухні і асалоды, мастацтва і высокай моды?
Мы прапануем шырокі выбар курсаў італьянскай мовы, ад індывідуальных да групавых заняткаў!
Індывідуальныя заняткі:
Вывучайце або ўдасканальвайце італьянскую мову на індывідуальных занятках па праграме, падабранай пад Ваш узровень ведання мовы. Колькасць і змест заняткаў узгадняецца пасля суразмовы з выкладчыкам.
Працягласць занятка: 1,5 гадзіны.
Кошт занятка: 150 000 руб.
Вы зможаце не толькі авалодаць італьянскай мовай, але і навучыцца рыхтаваць самыя знакамітыя стравы італьянскай кухні па сапраўдным італьянскім рэцэптам ад Giallo Zafferano! Італія ў вас дома!
Працягласць занятка: 1,5 гадзіны.
Кошт занятка: 150 тыс. за 1,5 гадзіны.
Калі Вам больш падабаецца даведвацца пра новае ў кампаніі, заводзіць знаёмствы, каб потым за кубачкам кавы папрактыкаваць мову — адзін з наступных курсаў для Вас!
Размоўная італьянская за 2 месяцы
Курс для тых, хто збіраецца падарожнічаць, вучыцца або працаваць у Італіі. Мінімальнае вывучэнне граматыкі з асноўным ухілам на вывучэнне лексікі, якая закранае наступныя сферы жыцця:
Гэты курс дазволіць вам падарожнічаць або адаптавацца да новай штодзённасці без асаблівых цяжкасцяў!
Працягласць курса: 2 месяцы
Перыядычнасць заняткаў: 2 разы на тыдзень па 1,5 гадзіны
Колькасць чалавек у групе: да 10 чалавек.
Кошт: 600 тыс. руб. у месяц (1 200 000 за 2 месяцы, аплата ажыццяўляецца за ўвесь курс або ў 2 этапы).
Курс для пачаткоўцаў «Італія — погляд знутры»
Курс для тых, хто хоча пачаць вывучэнне італьянскай мовы, а таксама пазнаёміцца з культурай Італіі. На занятках мы навучымся чытаць на італьянскай і разумець яе, распавядаць пра сябе і пра сваю сям’ю, пра працу і падарожжы, паразмаўляем пра кухню, музыку, моду і іншае.
Мы пазнаёмімся з культурнымі асаблівасцямі Італіі — даведаемся, чаму поўнач і поўдзень канфліктуюць, што такое «сіеста», чаму капучына п’юць толькі за сняданкам і многае іншае.
Асноўныя аспекты праграмы курса:
Вынік — Вы ўмееце падтрымаць размову на ўсе бытавыя тэмы, чытаеце газеты і часопісы і разумееце суразмоўцу.
Працягласць курса: 3 месяцы.
Перыядычнасць заняткаў: 2 разы на тыдзень па 1,5 гадзіны.
Колькасць чалавек у групе: да 10 чалавек.
Кошт: 600 тыс. руб. у месяц (1 800 000 за 3 месяцы, аплата ажыццяўляецца за ўвесь курс або ў 2 этапы).
На курсы запрашае выкладчыца Кацярына Юнчыц.
Пачала сваё знаёмства з Італіяй 14 гадоў таму — з тых часоў кожнае лета праводзіць у Італіі, знаёміцца з яе мовай, культурай і кухняй.
Праходзіла гадавую моўную стажыроўку ва Універсітэце Салента (Лечче, Італія) у 2014-2015 гадах.
Мае публікацыі ў навуковых часопісах на італьянскай мове.
Мы вас чакаем! Benvenuti al nostro Centro!
Як аплаціць курс:
На разліковы рахунак установы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»:
Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых«Студыя карысных кампетэнцый»
Р/р 3015004139004 у ААТ «Банк БелВЭБ», г. Мінск, код 226, УПН 591018095 (прызначэнне плацяжу — Аплата за курс без ПДВ).
Калі:
Пачатак заняткаў — па меры фарміравання групы.
Дні і час пачатку заняткаў будуць узгадняцца з удзельнікамі групы.
Дзе: вул. Ціміразева, 10/1 — 32 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»).
Як запісацца: Запісацца на курс можна запоўніўшы электронную анкету па гэтай спасылцы.
Ёсць пытанні?
Будзем рады адказаць! Тэлефануйце +375 33634 10 41
Калі Вы маеце веды і ўменні, якімі хочаце падзяліцца з іншымі, калі хочаце паспрабаваць сябе ў ролі вядучага ці выкладчыка, заяўляйцеся на Гарадзенскія Майстэрні Ведаў, якія адбудуцца 16 сакавіка 2019 года.
Шукаем партнёраў, якія зацікаўлены прадаставіць пляцоўкі для арганізацыі майстар-класаў, лекцый або презентацый у межах праграмы Гарадзенскія Майстэрні Ведаў
Пасля курса Вы зможаце самастойна вызначаць ад 50 да 100 відаў дзікіх птушак і даведаецеся як правільна назіраць за імі з дапамогай оптыкі і вызначальнікаў.