Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" » Горад, прыязны да сталых людзей Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Горад, прыязны да сталых людзей

Зрабіць Гродна горадам, камфортным для людзей розных пакаленняў – такая мэта кампаніі «Горад, прыязны да сталых людзей».

Город, дружественный к пожилым людям

Чаму гэта важна?

Паводле класіфікацыі Сусветнага банка, Беларусь з’яўляецца «хутка старэючай краінай». Амаль кожны чацвёрты беларус сёння — пенсіянер. Да 2030 году колькасць людзей сталага ўзросту ў нашай краіне перавысіць 30%.

Перад грамадствам і ўладамі нашай краіны стаіць сур’ёзны выклік, звязаны з забеспячэннем годных умоваў жыцця сталых людзей, абаронай іх правоў і інтарэсаў, выкарыстання патэнцыялу сталых людзей для працы на карысць грамадства.

Канцэпцыя Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030 г. прадугледжвае ў якасці прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі задавальненне інтарэсаў сталых людзей, пераарыентацыю сістэмы сацыяльнай абароны на адаптацыю людзей да жыцця ў сучасным грамадстве, паляпшэнне якасці сацыяльных паслугаў, стварэнне ўмоваў для ўдзелу людзей ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Гісторыя пытання

Канцэпцыя «Горад, прыязны да сталых людзей» была ўпершыню прадстаўленая Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (World Health Organisation) у чэрвені 2005 года на адкрыцці XVIII Міжнароднага кангрэса па геранталогіі і герыятрыі ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія).

Канцэпцыя прадугледжвае, што гарады, якія далучаюцца да сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей, бяруць на сябе абавязак спрыяць актыўнаму старэнню, аптымізуючы магчымасці для аховы здароўя, удзелу і бяспекі для паляпшэння якасці жыцця падчас старэння.

Сёння Глабальная сетка гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей, налічвае 258 гарадоў з 28 краінаў.

У кожным з гэтых гарадоў распрацаваная праграма, якая прадугледжвае паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей па 8 паказальніках:

  • вулічная прастора і будынкі;
  • транспарт;
  • хатнія ўмовы;
  • удзел у жыцці грамадства;
  • грамадскі ўдзел і занятасць;
  • камунікацыя і інфармацыя;
  • павага і сацыяльная інклюзія;
  • падтрымка грамадства і ахова здароўя.

Асноўная ідэя Канцэпцыі заключаецца ў тым, што актыўнае старэнне — гэта працэс даўжынёй  у жыццё, таму Горад, прыязны да сталых людзей, будзе прыязным і да ўсіх іншых яго жыхароў.

Безбар’ернае асяроддзе забяспечыць мабільнасць і незалежнасць людзей з інваліднасцю любога ўзросту. Бяспека на вуліцах дазволіць дзецям, моладзі і сталым людзям больш часу знаходзіцца за сценамі сваіх дамоў і весці фізічна актыўны лад жыцця. Сем’і змогуць адчуваць менш стрэсу, калі іх сталыя чальцы будуць мець падтрымку ад супольнасці і адпаведныя медыцынскія паслугі. Усё грамадства зможа атрымаць выгоду ад удзелу пажылых людзей у валанцёрскіх справах або ў працоўнай дзейнасці.

Як стаць Горадам, прыязным да сталых?

Першым крокам з’яўляецца падача заяўкі на далучэнне да Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей.

Да заяўкі павінен быць прымацаваны ліст ад адміністрацыі горада, у якім будзе пацверджаны намер удзельнічаць у сетцы і паляпшаць умовы для жыцця сталых людзей у горадзе.

Аўтары заяўкі павінны пацвердзіць гатоўнасць:

  1. Наладжваць механізмы для стымулявання ўдзелу сталых людзей у жыцці грамадства. Гэта ўключае ў сябе таксама партнёрства паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю (НДА і ўстановамі адукацыі).
  1. Распрацаваць асноўныя крытэры і ацэнку прыязнасці горада да сталых людзей. Гэтая ацэнка можа быць адаптаваная пад асаблівасці горада, але як мінімум павінна ўлічваць 8 пералічаных вышэй асноўных характарыстык.
  1. Падрыхтаваць 3-гадовы агульнагарадскі план дзеянняў па выніках ацэнкі. Такі план павінен па магчымасці задзейнічаць як мага больш аддзелаў гарадской адміністрацыі і супольнасці, каб забяспечыць комплексны падыход.
  1. Вызначыць індыкатары для маніторынгу прагрэсу плана.

Што ўжо зроблена ў Гродна?

Упершыню ідэя кампаніі, накіраванай на далучэнне Гродна да Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей, была прадстаўленая ў кастрычніку 2014 года журналістам мясцовых і нацыянальных СМІ.

У траўні 2015 г. канцэпцыя была прадстаўленая грамадскасці горада падчас Круглага стала, арганізаванага ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый »і праграмай «Універсітэт Залатога Веку».

Што прапануецца зрабіць у межах кампаніі?

Галоўная задача — ініцыяваць распрацоўку агульнагарадской праграмы, накіраванай на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей, што дазволіць Гродна ў якасці першага беларускага горада далучыцца да 2018 года да Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей.

Ключавымі элементамі праграмы могуць стаць:

  • Стварэнне грамадскай Рады па справах сталых людзей пры гарвыканкаме;
  • Стварэнне Інфармацыйна-рэсурснага цэнтра для сталых людзей (інфармацыйнае, юрыдычнае, псіхалагічнае кансультаванне і г.д.);
  • Стварэнне «Залатой карткі», якая прадстаўляе ільготы і зніжкі сталым людзям на тавары і паслугі з боку арганізацый, якія добраахвотна падпісалі Дэкларацыю далучэння да кампаніі «Горад, прыязны да сталых людзей»;
  • Арганізацыя «Школы бяспекі» для сталых людзей;
  • Стварэнне пры паліклініках горада сеткі геранталагічных кабінетаў;
  • Правядзенне ў Гродна штогадовага кірмашу «50+», на якім будуць прадстаўляцца тавары і паслугі для сталых людзей;
  • Правядзенне раз на два гады ў г. Гродна Фестывалю творчасці сталых людзей Еўрарэгіёну «Нёман»;
  • Развіццё валанцёрскай дапамогі нерухомым і маларухомым сталым людзям;
  • Арганізацыя адаптацыйных курсаў «Падрыхтоўка да пенсіі»;
  • Развіццё Гродзенскага «Універсітэта Залатога Веку» для сталых людзей і стварэнне да 2020 г. як мінімум 5 новых «Універсітэтаў Залатога Веку» у раённых цэнтрах вобласці;
  • Выкарыстанне інтэграцыйнага падыходу да планавання ўсіх мясцовых палітык у г. Гродна (развіцця гарадской інфраструктуры, сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, адукацыі на працягу ўсяго жыцця і інш.) з улікам інтарэсаў сталых людзей і з іх удзелам.

Карысныя прапановы

Пачынаецца набор студэнтаў «Універсітэту Залатога Веку»

Сёлета студэнтаў УЗВ чакаюць 40 розных курсаў і клубаў, а таксама шмат цікавых агульных лекцый і інтэграцыйных мерапрыемстваў. Запіс кандыдатаў на навучанне пачнецца ўжо 4 верасня і будзе доўжыцца да 15 верасня.

Абвешчаны прыём заявак на ўдзел у першым беларускім медыахакатоне IdeaLab!

Падчас двухдзённага (а па жаданні ўдзельнікаў і начнога) мерапрыемства журналісты і грамадзянскія актывісты разам будуць працаваць над медыяпраектамі на выбраную тэму. Дапамогу ў працы над праектамі камандам акажуць прафесійныя журналісты, інфаграферы, дызайнеры.
Таксама ў ходзе хакатона яго ўдзельнікаў чакаюць займальныя майстар-класы ад медыяпрафесіяналаў з Беларусі, Украіны, Германіі.

Стартавала «Школа радыёвядучага». Паспейце далучыцца да групы!

18 ліпеня пачаўся курс «Школа радыёвядучага» з Уллянай Шубко. 4 месяцы слухачы курса будуць спасцігаць «кухню» радыёвядучых: працаваць над тэхнікай прамовы і прэзентацыйнымі навыкамі, вучыцца мастацтву дыялогу і інтэрв’ю, прыдумляць яркія ды-джэйскай падводкі і пазнаваць негалосныя законы эфіру. Усё гэта і многае іншае слухачы будуць вывучаць на практыцы.

Калі Вы марылі вывучаць радыёжурналістыцы, то прыйшла пара ўвасабляць мары ў рэальнасць!