Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" » Этнічная гісторыя Беларусаў: ад Краманьёнца да Сучасніка Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Этнічная гісторыя Беларусаў: ад Краманьёнца да Сучасніка

Запрашаем усіх ахвотных разабрацца ў складаных праблемах фармавання і развіцця беларускага этнасу ад старажытнасці да пачатку ХХ ст.

Вас чакае:

— знаёмства з разнастайнымі метадалогіямі археалагічнай і сумежных навук па праблемах этнагенезу;

— дэманстрацыя пазнавальных магчымасцяў археалагічнага матэрыяла ў канструяванні этнагенетычных працэсаў на беларускіх землях;

— знаёмства з гістарычнымі, этналагічнымі і лінгвістычнымі крыніцамі і багатай спадчынай папярэдніх даследчыкаў;

— дыскусіі на маладаследаваныя тэмы, абмеркаванне вострых пытанняў;

Веданне складаных этнакультурных працэсаў у мінулым дапаможа вам разабрацца самаму і растлумачыць іншым ход гістарычнага прагрэсу з пазыцый беларускага народа і беларускай дзяржавы. Гэтыя веды дазваляюць справядліва ставіцца да здабыткаў культур іншых народаў, якія ўзбагацілі ўласную, пры гэтым выхоўваючы пачуццё інтэрнацыяналізму і добрасуседства.

Запрашае на курс Генадзь Семянчук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Вядомы як археолаг і гісторык сярэднявечча Беларусі і суседніх рэгіёнаў. Аўтар каля 200 навуковых і навукова-папулярных тэкстаў.

Генадзь Семянчук

Шматгадовы супрацоўнік Інстытута этналогіі і культурнай антрапалогіі Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў, Польшча). Сябра Еўрапейскай Асацыяцыі Археолагаў. З 1986 года праводзіў археалагічныя даследаванні на Браслаўшчыне, Расоншчыне, Полаччыне, у Гродна і Ваўкавыску, а таксама ўдзельнічаў у міжнародных экспедыцыях на тэрыторыі Польшчы.

Сёння яго найбольш цікавяць тэарэтычныя, метадалагічныя, крыніцазнаўчыя і нарацыйныя праблемы канструявання беларускай гісторыі, асабліва ранніх перыядаў і на рэгіянальным узроўне — у прыватнасці Гарадзеншчына.

Праграма курса “Этнічная гісторыя беларусаў” складаецца з цыкла тэматычных сустрэч і знаёмства з тэкстамі:

  • Уступная лекцыя: Мэты і структура спецкурса. Храналагічныя і геаграфічныя межы спецкурса. Асноўныя паняцці: этнас, нацыя і народ; этнагенез; этнічныя працэсы; этнакультурныя працэсы, этнічная тэрыторыя, этнічная самасвядомасць, этнічны субстрат, этнічны сімбіёз; культура, культарагенез, археалагічная культура, міграцыйныя працэсы, аўтахтонныя працэсы, хрысціянская і язычніцкая культура.
  • Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў старажытны перыяд (да сярэдзіны І тыс. н.э.).
  • Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы (VI-X стст.).
  • Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў сталым сярэднявеччы ( канец X — пачатак XIV стст.).
  • Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (XIV — сярэдзіна XVI стст.).
  • Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (XVI — XVIII стст.).
  • Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX стст.).
  • Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў першай палове ХХ ст.
  • Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў савецкі час (другая палова ХХ ст. — да 1990 года).
  • Этнакультурныя працэсы ў незалежнай Беларусі (1990-2015 гады).

Працягласць курса — 3 месяцы.

Перыядычнасць заняткаў — 1 раз на тыдзень.

Колькасць слухачоў: 10-15 чалавек.

Кошт курса: 60 руб. за ўвесь курс

Як аплаціць?

На банкаўскі рахунак установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”:

Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”: Р/р 3015004139004 в ОАО Банк БелВЭБ; г.Мінск, код 226, УНП 591018095 (прызначэнне плацяжу — аплата за курс без НДС).

Магчымая аплата з дапамогай ЕРЫП.

Калі: Пачатак заняткаў па меры фармавання групы. Дні і час пачатку заняткаў будуць узгадняцца з удзельнікамі групы.

Дзе: вул. Ціміразева, 10/1-32 (бізнэс-цэнтр Аўгустоўскі).

Як запісацца: Запісацца на курс можна, запоўніўшы электронную анкету па гэтай спасылцы.

Маеце пытанні?

З задавальненнем адкажам! Тэлефануйце +375 33 634 10 41


Карысныя прапановы

Пачынаецца набор студэнтаў «Універсітэту Залатога Веку»

Сёлета студэнтаў УЗВ чакаюць 40 розных курсаў і клубаў, а таксама шмат цікавых агульных лекцый і інтэграцыйных мерапрыемстваў. Запіс кандыдатаў на навучанне пачнецца ўжо 4 верасня і будзе доўжыцца да 15 верасня.

Абвешчаны прыём заявак на ўдзел у першым беларускім медыахакатоне IdeaLab!

Падчас двухдзённага (а па жаданні ўдзельнікаў і начнога) мерапрыемства журналісты і грамадзянскія актывісты разам будуць працаваць над медыяпраектамі на выбраную тэму. Дапамогу ў працы над праектамі камандам акажуць прафесійныя журналісты, інфаграферы, дызайнеры.
Таксама ў ходзе хакатона яго ўдзельнікаў чакаюць займальныя майстар-класы ад медыяпрафесіяналаў з Беларусі, Украіны, Германіі.

Стартавала «Школа радыёвядучага». Паспейце далучыцца да групы!

18 ліпеня пачаўся курс «Школа радыёвядучага» з Уллянай Шубко. 4 месяцы слухачы курса будуць спасцігаць «кухню» радыёвядучых: працаваць над тэхнікай прамовы і прэзентацыйнымі навыкамі, вучыцца мастацтву дыялогу і інтэрв’ю, прыдумляць яркія ды-джэйскай падводкі і пазнаваць негалосныя законы эфіру. Усё гэта і многае іншае слухачы будуць вывучаць на практыцы.

Калі Вы марылі вывучаць радыёжурналістыцы, то прыйшла пара ўвасабляць мары ў рэальнасць!