Записаться на курс Подписаться на новости Отзывы


English Pre-Intermediate

Ваша англійская мова так і засталася на школьным узроўні? Не можаце нічога сказаць, акрамя: «London is the capital of Great Britain»? Фразы Present Perfect і Present Continuous усяляюць страх і жах? Жадаеце нарэшце пакласці гэтаму канец? Тады шчыра запрашаем на курс!

tc-le-courses-adults1_0

Што я атрымаю ад курсу?

• Пераадолеем моўны бар’ер і навучымся размаўляць упэўнена на папулярныя паўсядзённыя тэмы.

• Пазбавімся ад «граматычнай кашы» у галаве і навучымся выкарыстоўваць граматычныя структуры англійскай мовы правільна.

• Раскрыем вушкі і навучымся чуць і разумець і вусную мову, а таксама ліквідуем асноўныя недахопы ў вымаўленні.

Праграма курса:

— Знаёмства, абмен інфармацыяй,

— Апісанне знешнасці і характару,

— Адпачынак і падарожжа,

— Ежа, паход у рэстаран,

— Пакупкі, адзенне і мода,

— Вольны час і хобі,

— Спорт і здароўе,

— Эмоцыі і ўзаемаадносіны,

— Сям’я і сваякі,

— Навука і адукацыя.

Для каго гэты курс? Курс ідэальна падыдзе для тых, хто ўжо знаёмы з англійскай мовай і ведае яго асновы, але недастаткова ўпэўнены, каб пачаць актыўна ім карыстацца.

Працягласць курса: 6 месяцаў (96 ак. ч.)

Перыядычнасць заняткаў: 2 разы на тыдзень па 2 ак. гадзіны.

Пачатак заняткаў: восень 2017

Хто праводзіць курс?

Заняткі вядзе Аліна Курнасевіч, магістр германскай філалогіі Гродзенскага Дзяржаўнага універсітэта ім. Я.Купалы. Мае вопыт выкладання як на школьным, так і на універсітэцкім узроўні.

14355174_1298708873487369_5107424160532932073_n

Дзе? Вул. Ціміразева, 10/1 — 18 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»).

Кошт курсу 35 руб. у месяц (8 заняткаў)

Як аплаціць:

На разліковы рахунак установы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»:

Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»

Р/с 3015004139004 у ААТ «Банк БелВЭБ», г. Мінск, код 226, УПН 591018095 (прызначэнне плацяжу — Аплата за курс без ПДВ).

Магчыма аплата з дапамогай ЕРІП.

Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.comабо па тэлефоне + 37533-634-10-41.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *