English Intermediate (B1- B2) - Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


English Intermediate (B1- B2)

Хочаце працягнуць вывучэнне ангельскай мовы і ўзняцца на новыя высоты валодання мовай? Жадаеце вучыцца па цікавых арыгінальных матэрыялах ды інтэрактыўных метадах?

Марыце папіць гарбаты з брытанскай каралевай? Рыхтуйцеся да піцця гарбаты ў добрай кампаніі!

Ідзе набор у групу па ангельскай мове на ўзровень Intermediate (B1- B2 ў адпаведнасці з агульнаеўрапейскай сістэмай валодання замежнай мовай).

Курс падыдзе тым, хто валодае ангельскай мовай на сярэднім узроўні і хацеў бы працягнуць яе вывучэнне, павялічыць лексічны запас і развіць навыкі вольнага маўлення і разумення на слых.

Методыка: камунікатыўны метад, арыгінальныя падручнікі, інтэрактыўныя і інтэрнэт-тэхналогіі.

Выкладчык: Ханна Барадзіна, магістарка педагагічных навук у галіне выкладання замежных моў.

Ганна Барадзіна

Скончыла БДПУ ім. М. Танка (г. Мінск). Паспяхова скончыла курс Арэгонскага ўніверсітэта (ЗША) па спецыяльнасці «Building Teaching Skills Through the Interactive Web». 7 гадоў практыкі выкладання групавых, індывідуальных і аўтарскіх курсаў ангельскай мовы для розных узростаў, узроўняў і патрэбаў.

У працы выкарыстоўвае камунікатыўныя і інтэрактыўныя методыкі, індывідуальны падыход, гульнявыя і трэнінгавыя тэхнікі, камп’ютарныя і інтэрнэт-тэхналогіі, элементы коўчынга.

Апісанне ўзроўняў:

В1 (узровень на ўваходзе): Разумею асноўныя ідэі дакладных паведамленняў, зробленых на літаратурнай мове на розныя тэмы, якія звычайна ўзнікаюць на працы, вучобе, вольным часе і г.д. Умею камунікаваць у большасці сітуацый, якія могуць узнікнуць падчас знаходжання ў краіне вывучаемай мовы. Магу скласці звязнае паведамленне на вядомыя або цікавыя мне тэмы. Магу апісаць уражанні, падзеі, надзеі, імкненні, выразіць і абгрунтаваць сваё меркаванне і планы на будучыню.

В2 (узровень на выхадзе): Разумею агульны змест складаных тэкстаў на абстрактныя і канкрэтныя тэмы, у тым ліку вузкаспецыяльныя тэксты. Размаўляю дастаткова хутка і спантанна, каб пастаянна мець зносіны з носьбітамі мовы без асаблівых складанасцяў для любога з бакоў. Я ўмею рабіць выразныя, падрабязныя выказванні на разнастайныя тэмы і данесці свой погляд на асноўную праблему, паказаць перавагі і недахопы розных меркаванняў.

Калі: Заняткі пачнуцца з восент 2017

Перыядычнасць заняткаў: 2 разы на тыдзень па 1,5 гадзіны.

Працягласць курса: 6 месяцаў.

Кошт у месяц (8 заняткаў): 35 руб.

Колькасць чалавек у групе: ад 6 да 10.

Дзе? вул. Ціміразева, 10/1-31 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»).

Водгукі:

Ольга Антипова: «Я начала понимать на слух английскую речь. Перестала бояться разговаривать. Ханна постоянно подталкивала нас к мыслительному процессу. Каждое занятие было разным и неизменно интересным! Преподавание было не только групповым, но и индивидуальным, я постоянно чувствовала внимание к себе.»

Настя Федорцова: «Мне понравилась форма преподавания.  Преподаватель разговаривала на английском всё время, объясняла новые слова тоже на английском. Это помогало глубже погрузиться в среду языка. Мы, студенты, постоянно вовлекались в диалоги (между собой и с преподавателем).  Темы занятий были интересные и небанальные, я узнала кое-что новое о культуре Британии, истории, искусстве. Мы слушали и учились понимать разные акценты. Научилась понимать  устную речь (и это на самом деле огромный плюс, т.к. до курса я почти не понимала на слух), научилась применять правила грамматики в устной и письменной речи. Стало намного легче понимать значение незнакомых слов из общего контекста. Реже смотрю в словарик при чтении.  Пользуюсь теперь англо-английским словарём вместо англо-русского.»

Як запісацца?

Для таго, каб запісацца на курс, неабходна запоўніць электронную анкету.

Як аплаціць:

На разліковы рахунак установы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»:

Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»

Р/с 3015004139004 у ААТ «Банк БелВЭБ», г. Мінск, код 226, УПН 591018095 (прызначэнне плацяжу — Аплата за курс без ПДВ).

Магчыма аплата з дапамогай ЕРІП.

Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com або па тэлефоне + 37533-634-10-41.


Карысныя прапановы

Курс па фізіягноміке «Чытаючы абліччы»

На нашых занятках Вы даведаецеся, што хаваецца за мімікай суразмоўцы, якія сігналы падае вам яго цела, як па твары даведацца характар ​​чалавека, як навучыцца распазнаваць хто хлусіць, а хто маніпулюе.

Курс «Пра сябе ў метафарычных картах»

Удзельнікі навучацца выкарыстоўваць бяспечныя, эфектыўныя і ў той жа час творчыя інструменты доступу да несвядомага чалавека, пошуку адказаў на пытанні, рэсурсаў і дапамогі сабе. У ходзе праграмы на кожным занятку ўдзельнікам будуць прадстаўлены тэхнікі працы з метафарычным картамі, рэлаксацыі і медытацыі.

Курс пазнавальных лекцый «Эмоцыі, пачуцці і ўзаемаадносіны»

У ходзе лекцый слухачам будзе прапанаваны тэарэтычны і дыягнастычны матэрыял, практычныя заданні і практыкаванні, тэхнікі рэлаксацыі і медытацыі. Удзельнікі спазнаюць прыроду эмоцый і пачуццяў, ацэняць свой узровень эмацыйнага інтэлекту і ўсведамляюць значнасць эмоцый у адносінах з блізкімі людзьмі. Навучацца кіраваць сваім настроем. Асвояць тэхнікі эмацыйнага аднаўлення.