Экспрэс-курс размоўнай польскай мовы з носьбітам - Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Экспрэс-курс размоўнай польскай мовы з носьбітам

Хочаце хутка навучыцца асновам польскай размоўнай мовы? Вам цікава
вучыцца ў інтэрактыўнай і вясёлай атмасферы, без завучвання шматлікіх сумных граматычных правілаў?

Запрашаем на «Экспрэс-курс размоўнай польскай мовы»! Заняткі вядзе носьбіт мовы — размаўляючы з ім падчас заняткаў, вы хутка пераадолееце моўны бар’ер.

Мы навучымся размаўляць на польскай мове на тэмы, якія тычацца чалавека і навакольнага свету, штодзённай жыцця. Акрамя гэтага, мы даведаемся базавыя граматычныя правілы, а таксама будзем развіваць навыкі чытання, навучымся слухаць і разумець нескладаны тэкст.
Будзем вучыцца правільнаму польскаму вымаўленню, навучымся правільна задаваць нескладаныя пытанні і адказваць на іх, даведаемся пра асноўныя часціны мовы ў польскай мове. Навучымся карыстацца прошлым, сапраўдным і будучым часам.

Прадугледжваюцца пастаянныя практычныя хатнія заданні.

Праграма курса:

— Правілы польскага алфавіту
— Пачатак зносін (прывітанне, знаёмства)
— Мая сям’я
— Вучоба і праца
— Вольны час і любімыя заняткі
— Арыентацыя ў горадзе
— Рэжым дня
— Ежа і наведванне рэстарана
— Характар ​​і знешні выгляд чалавека
— Вопратка і пакупкі
— Надвор’е і з’явы прыроды
— Свет жывёл і прыроды
— Падарожжа і Польшча
— Здароўе і візіт да лекара

Заняткі вядзе Вольга Галецка — носьбіт мовы. Свабодна валодае рускай і беларускай мовамі. Магістр беларускай філалогіі Варшаўскага Універсітэта, бакалаўр славянскай філалогіі Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне. Мае вопыт выкладання польскай мовы як замежнай людзям рознага ўзросту.

польская экспрэс-курс

2014 — 2015 гг. — Асістэнтка выкладчыка польскай мовы ў Універсітэце Залатога Веку ў Гродне, 2010 г. — выкладчыца польскай мовы дзецям у Навучальнай Кропцы роднай мовы ў Вільні, 2008-2009 гг. і 2010-2011 гг. — валанцёрка-выкладчыца польскай мовы ўцекачам у Любліне і Варшаве. Ініцыятарка і ана з арганізатарак моўных сустрэч «Tandem Evenings» ў Гродне.

Працягласць курса: 2 месяцы (48 ак. г.).

Перыядычнасць заняткаў: 2 разы на тыдзень па 3 ак. гадзіны.

Кошт курса: 1 660 000 руб. за ўвесь курс. (магчымая аплата ў 2 этапы па 830 000 рублёў)

Як аплочваць:

На разліковы рахунак установы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»:

Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»
Р/р 3015004139004 у ААТ «Банк БелВЭБ», г. Мінск, код 226, УПН 591018095 (прызначэнне плацяжу — Аплата за курс без ПДВ).

Калі:

Пачатак заняткаў — травень (па меры фарміравання групы).
Дні і час пачатку заняткаў будуць узгадняцца з удзельнікамі групы.

Дзе: Ул. Ціміразева, 10/1-31 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»).

Колькасць слухачоў: да 8 чалавек у групе.

Як запісацца: Запісацца на курс можна запоўніўшы электронную анкету па гэтай спасылцы.

Ёсць пытанні?

Будзем радыя адказаць! Тэлефануйце +375 33634 10 41.