Do you speak English? - Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Do you speak English?

Усё яшчэ маўчыце? Па-ангельску ўмееце толькі сыходзіць?

У адказ на ангельскую гаворку здзіўлена ківаеце ў адказ і міла ўсміхаецеся?

Прыходзьце да нас! Паразмаўляем!

Наша Студыя прапаноўвае:

Індывідуальныя заняткі па ангельскай мове
Экспрэс-курсы па ангельскай мове

Індывідуальныя заняткі па ангельскай мове

  • Гутарковая ангельская (любы ўзровень, індывідуальны падыход)
  • Ангельская для працы (перамовы, skype, тэлефонныя размовы, дзелавая перапіска, рэзюмэ і сумоўе па-ангельску)
  • Тэсты па ангельскай мове (ЦТ, ТОЕFL, IELTS, FCE)
  • Карэкцыя — фанетыка, граматыка, успрыманне на слых
  • Рэзюмэ (CV) і матывацыйны ліст пры паступленні ў замежныя ВНУ

Працягласць занятка — 90 хвілін.

Перыядычнасць заняткаў і час – які падыходзіць Вам і выкладчыку.

Кошт аднаго занятку: ад 150 тысяч, у залежнасці ад зместа занятку.

Пры аплаце 3 заняткаў — зніжка 5%, 5 заняткаў — 10%, 10 заняткаў – 15%.

 

Экспрэс-курсы ангельскай мовы

Супер-інтэнсіўныя курсы ангельскай за месяц! Для тых, ў каго ёсць жаданне і імпэт вывучаць ангельскую, але няма часу. Камунікатыўная методыка і поўнае пагружэнне ў моўнае асяроддзе.

  • Экспрэс-курс «Start Speaking English»

Здымаем моўны бар’ер і пачынаем размаўляць па-ангельску.

Курс дазволіць пераадолець страх перад маўленнем на замежнай мове. Падыходзіць для тых, хто нешта ведае па-ангельску, але ніяк не навучыцца выкарыстоўваць веды на практыцы. Пагружэнне ў моўнае асяроддзе, камунікатыўная методыка (калі родная мова на занятках наогул не выкарыстоўваецца) і «жыццёвыя» тэмы з сучаснай гутарковай лексікай дазволяць хутка пачаць размаўляць на мове, адначасова карэктуючы памылкі. Бо галоўнае — каб вас разумелі!

  • Экспрэс-курс «Travel English»

Англійская для падарожжаў. Усё ад выбару маршрута і куплі квіткоў да размоў на філасофскія тэмы з новымі знаёмымі.

Праграма курса:

  • Плануем падарожжа: выбар і планаванне маршрута, краіны і нацыянальнасці, мапы.
  • Транспарт. Спосабы перамяшчэння, расклад, квіткі.
  • У аэрапорце. Прыбыццё і адпраўленне.
  • На мяжы. Анкеты, пашпарты, візы, мытня.
  • Жыллё: гасцініца і прыватныя апартаменты, каучсёрфінг.
  • Пакупкі. Крамы, грошы, рынкі.
  • У рэстаране, кафэ і бары. Экзатычная кухня.
  • На экскурсіі. Гіды, кнігі і часопісы для вандроўкі.
  • Знаёмствы. Размаўляем пра надвор’е. Расказваем пра сябе.
  • Дзелімся ўражаннямі: паштоўкі, электронныя лісты, травелогі.

 

  • Экспрэс-курс «English for NGOs»

Англійская для супрацоўнікаў НДА і грамадскіх актывістаў.

Асноўныя тэмы курса:

  • Сучасная ангельская тэрміналогія ў працы НДА, актывістаў, трэнераў
  • Пошук замежных партнёраў
  • Дзелавая перапіска і перамовы з замежнымі партнёрамі і донарамі
  • Праца ў мультыкультурнай групе
  • Пошук грантаў і конкурсаў для падтрымкі сваёй ініцыятывы
  • Напісанне праектных заявак, бюджэту па-ангельску
  • Пазіцыянаванне сябе і сваёй ініцыятывы, арганізацыі на англійскай мове (блогі, сайты, сацсеткі, LinkedIn)
  • Напісанне рэзюмэ, матывацыйных і рекамендацыйных лістоў.

 

  • Экспрэс-курс «ЦТ-Express»

Паскораная падрыхтоўка да ЦТ: структура і тэматыка тэстаў, паўтор правілаў і лексікі, рашэнне тыпавых заданняў, стратэгіі паспяховага праходжання, выкананне пробнага тэсту ў рэжыме рэальнага часу.

  • Экспрэс-курс «TOEFL-Express»

Паскораная падрыхтоўка да тэсту TOEFL: структура і тэматыка тэсту, рашэнне тыпавых заданняў па кожным з раздзелаў (Reading, Listening, Speaking, Writing), стратэгіі паспяховага праходжання, выкананне пробнага тэсту ў рэжыме рэальнага часу.

  • Экспрэс-курс «IELTS-Express»

Паскораная падрыхтоўка да тэсту IELTS: структура і тэматыка тэсту, рашэнне тыпавых заданняў па кожным з раздзелаў (Listening, Reading, Writing, Speaking), стратэгіі паспяховага праходжання, выкананне пробнага тэсту ў рэжыме рэальнага часу.

Працягласць кожнага курса: 1 месяц (24 гадзіны)

Перыядычнасць: 2 разы на тыдзень па 3 гадзіны ці 3 разы на тыдзень па 2 гадзіны

Колькасць чалавек у групе: ад 4 да 8.

Кошт аднаго курса:1.000.000 рублёў (500 000 + 500 000).

Прыходзьце з сябрам / сяброўкай / калегай і атрымайце зніжку па 10% кожнаму!

Калі? Заняткі пачынаюцца па меры напаўнення групы.

Дзе: вул. Ціміразева, 10 / 1-31 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»).

Як запісацца?

Для таго, каб запісацца на любы з курсаў ці замовіць індывідуальныя заняткі, неабходна запоўніць анкету.

Ёсць пытанні?

Пішыце! edustudio.hrodna@gmail.com

Тэлефануйце! + 37533-634-10-41 («Студыя карысных кампетэнцый»)


Карысныя прапановы

Запрашаем у аздараўленча-культурніцкі летнік у Швянтойі

Віленскі УТВ у партнёрстве з Гродзенскім УЗВ запрашае далучыцца да  адпачынку ў летніку ў  Швянтойі.

Вучым італьянскую ў аксамітны сезон у Італіі! Не прапусці супер прапанову

Васьмідзённы інтэнсіўны курс італьянскай мовы для пачаткоўцаў у рамантычным Леччэ ўсяго за 365 еўра! Пражыванне і аплата за навучанне (а яшчэ — пікнік у аліўкавым садзе, занятак па прыгатаванні пасты, наведванне вінакурні) уключаныя.

Акадэмія рэгіянальнага развіцця: 4 х 1. Не прапусці!

Падрыхтаваць сваіх трэнераў, палепшыць кваліфікацыю ў кіраванні арганізацыяй і кіраванні праектамі, навучыцца планаваць і рэалізоўваць медыяйныя спецпраекты і кампаніі і ўсё гэта – на карысць тваёй малой радзімы! Скарыстайся магчымасцю ўзяць удзел у комплекснай адукацыйнай праграме, распрацованай рэгіянальнымі грамадскімі арганізацыямі для такіх жа рэгіянальных арганізацый.