Архіўны курс


Што рабіць, каб сацсеткі і тэксты працавалі на вас – майстар-клас для тых, хто хоча прасунуць свой праект ці ініцыятыву

Што рабіць, каб сацыяльныя сеткі і тэксты працавалі на вас – майстар-класс для актывістаў і актывістак, журналістаў і журналістак, супрацоўнікаў і супрацоўніц НДА і тых, хто запускае свой праект або ўжо мае яго.

Дата правядзення

16.03.2019

Працягласць

13:00-14:30

Колькасць заняткаў

1

Месца правядзення

вул. Ціміразева 10/1 –аўд. 31

Колькасць студэнтаў

Да 20 чалавек

Кошт навучання

Бясплатна

Даецца сэртыфікат?

Не

Чаму гэта будзе карысна слухачам і пра што яны даведаюцца: цягам 90 хвілін мы разбяром асноўныя інструменты і магчымасці сацыяльных сетак і асновы капірайтынгу. Гэта дапаможа слухачам ды слухачкам прасунуць свой праект ці ініцыятыву самастойна і без  вялікіх грашовых выдаткаў.

Што вас чакае:

Блок 1 — Сацыяльныя сеткі

  1. Зробім агляд сацыяльных сетак і іх магчымасцяў
  2. Разбяромся, якая сетка для каго/чаго актуальная і што рабіць, каб акаўнты слухачоў і слухачак прыцягвалі людзей
  3. Раскажам, як прасунуць у сетках свой матэрыял, мерапрыемства, ініцыятыву і г.д.
  4. Дадзім чэк-лісты, як лепш карыстацца тымі ці іншымі інструментамі.

Блок 2 — Капірайтынг

  1. Дадзім спіс універсальных парад, як рэанімаваць любы тэкст
  2. Папрактыкуемся і разбяром удалыя і няўдалыя прыклады тэкстаў

Што рабіць, каб сацсеткі і тэксты працавалі на вас – майстар-клас для тых, хто хоча прасунуць свой праект ці ініцыятывуВядучыя: Наста Пілюгіна — рэдактарка сацыяльных сетак  беларускай службы Радыё Свабода, вядучая падкаста dzigitalШто рабіць, каб сацсеткі і тэксты працавалі на вас – майстар-клас для тых, хто хоча прасунуць свой праект ці ініцыятыву

Дзіяна Ляшкевіч — PR-менеджерка ў некамерцыйнай установе Фонд Інтэракцыя, вядучая падкаста dzigital

Калі: 16 сакавіка 2019, 13:00-14:30

Дзе: вул. Ціміразева 10/1 –аўд. 31

Уваход вольны!

Запісвайцеся на нашым сайце або па тэл .: + 375 33 634 10 41

Занятак праводзіцца ў межах праграмы Гарадзенскія Майстэрні Ведаў.

Арганізатар:
Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый”

Партнёры:
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці Сектар»
Рэгіянальнае прадстаўніцтва Бізнес-школы ІПМ у Гродне

Інфапартнёры:
Hrodna.Life
Grodno.in 
015.by 

Запісвайцеся на нашым сайце або па тэл .: + 375 33 634 10 41

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне