Архіўны курс


Асновы назіранняў птушак: першыя 100 відаў

Запрашаем на курс тых, хто хоча спачатку вызначаць птушак навокал сябе, а потым – пачаць спецыяльна ездзіць і надзіраць за імі, але, галоўнае, атрымліваць задавальненне ад гэтага.

Дата правядзення

Недаступна

Працягласць

2 разы на тыдзень (аўторак, нядзеля)

Колькасць заняткаў

12 аўдыторных заняткаў і 12 (нядзельных) выездаў на “палявыя” экскурсіі

Месца правядзення

вул. Ціміразева, 10/1 — 31 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»).

Колькасць студэнтаў

10-15 чалавек у групе

Кошт навучання

145 руб.

Даецца сэртыфікат?

Не

Пасля курса Вы зможаце самастойна вызначаць ад 50 да 100 відаў дзікіх птушак і даведаецеся як правільна назіраць за імі з дапамогай оптыкі і вызначальнікаў.

У праграме курса: прэзентацыі з апісанем цікавых бакоў жыцця нашых птушак, іх асноўныя вызначальныя расы, відэа-фільмікі для праверкі і замацавання + выезды на прыроду для практычнага прымянення сваіх ведаў.

Асновы назіранняў птушак: першыя 100 відаў

Пасля сканчэння курса вы будзеце ведаць: ад 50 да 100 найбольш звычайных відаў птушак Беларусі з 332 зарэгістраваных у нас, асноўныя метады назіранняў і як выбраць адпаведную оптыку для гэтага.

Пасля сканчэння курса вы будзеце ўмець:карыстацца оптыкай і вызначальнікам(і) для назіранняў птушак і вызначаць у прыродзе ад 50 да 100 відаў птушак Беларусі.

Пасля сканчэння курса вы зменіце стаўленне: да прыроды навокал нас і птушак як адных з самых даступных і цікавых яе кампанентаў.

Бонусы: Пры неабходнасці – двухмоўе ў аўдыторыі і на экскурсіях. Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў будзе магчыма бясплатнае карыстанне оптыкай (біноклямі) і палявымі вызначальнікамі пад час экскурсій.

Кошт курса: 145 рублёў

Калі прыйдзеце з сябрам: 125 рублёў

Калі навучаліся раней у Студыі і калі студэнт УЗВ: 120 рублёў

Калі зрабілі рэпост аб’явы на сваёй старонцы: 130 рублёў

Ёсць пытанні?
Будзем рады адказаць! Тэлефануйце +375 33 634 10 41

Запісацца на курс можна па гэтай спасылцы.

Выкладчык - Дзьмітры Вінчэўскі

Арнітолаг і бёрдуотчар, рэдактар сайта “Птушкі штодня” www.birdwatch.by , намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), былы выкладчык Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Янкі Купалы, перакладчык палявога вызначальніка “Птушкі Еўропы” (2000) і сааўтар вызначальніка «Птицы Беларуси и Литвы» (2017).

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне