Cinema-Студыя запрашае! - Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Cinema-Студыя запрашае!

Навучыцца здымаць і мантаваць відэа, ствараць сцэнары цяпер можна ў межах сумеснага праекта «Студыі карысных кампетэнцый» і ASA-Studio.

Cinema-Студыя — гэта курс відэа для пачаткоўцаў, якія мараць ствараць сваю ўласную відэапрадукцыю.

Падчас курсу Вы:

  • пазнаёміцеся з асноўнымі прынцыпамі карыстання відэатэхнікай;
  • даведаецеся, што такое кампазіцыя, гук, святло, тытры, мантаж малюнка і гуку;
  • навучыцеся здымаць і мантаваць відэа, запісваць і апрацоўваць гук;
  • навучыцеся пісаць сцэнары трэйлераў, відэакліпаў, дакументальных фільмаў.

Пасля сканчэння курса вы зможаце вырабляць сваю ўласную відэапрадукцыю: сямейнае і вясельнае відэа, жыццёвыя нарысы, дакументальныя фільмы.

Ад вас трэба толькі жаданне здымаць і мантаваць.

Не важна, ЧЫМ вы здымаеце, важна, ШТО вы здымаеце!

На курс запрашае Андрэй Фралоў, відэааператар з 8-гадовым досведам, аператар- фрылансер, адзін з заснавальнікаў відэастудыі «ASAstudio».

Андрэй Фралоў

Праграма курса:

1. Знаёмства з групай. Увядзенне ў відэаграфію. Стварэнне відэа-каманд. Рынак сюжэтных ідэй.

2. Відэатэхніка для паўсядзённай здымкі.

3. Віды здымкі. Паняцці: кадр, план, ракурс. Падача відэаматэрыялу сюжэтаў. Віды і прызначэнні планаў.

4. Напісанне сцэнараў дакументальных фільмаў, трэйлераў, відэакліпаў.

4. Асновы відэамантажу. Знаёмства з праграмай Adobe Premier.

5. Спецэфекты ў праграме Adobe Premier, светакарэкцыя, колеракарэкцыя.

6. Асвятленне, сродкі і віды асвятлення, светлавая тэмпература.

7. Трэнінг па здымках відэа ў экстрэмальных умовах.

8. Запіс гука, праца з гукам. Мантаж гукавых дарожак.

9. Пастановачныя здымкі.

10. Разбор карцінкі, адснятай для выпускнога рэпартажу. Ацэнка калегаў, сяброў.

11. Мантаж выпускных рэпартажаў.

12. Прагляд выпускных рэпартажаў, выпраўленне памылак сюжэтнай лініі.

13. Канчатковае выпраўленне тэхнічных памылак выпускнога рэпартажу.

14. Выпускны.

Калі:

Курс пачынаецца па меры фарміравання групы.

Працягласць курсу: 3 месяца (14 заняткаў па 2 гадзіны).

Перыядычнасць заняткаў: 1 раз у тыдзень.

Кошт курса:

100 руб за ўвесь курс.

Як аплочваць:

На разліковы рахунак установы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»:

Прыватная установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»
Р/р 3015004139004 у ААТ «Банк БелВЭБ», г. Мінск, код 226, УПН 591018095 (прызначэнне плацяжу — Аплата за курс без ПДВ).

Магчымая аплата з дапамогай ЕРЫП.

Дзе:
Вул. Ціміразева, 10/1 — 31 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»).

Колькасць слухачоў: 12 чалавек (падчас навучання група будзе аб’яднаная ў 3 каманды па 4 чалавекі)

Як запісацца:
Запоўніць электронную форму заяўкі або напісаць па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com.

Ёсць пытанні?
Будзем радыя адказаць! Тэлефануйце +375 33634 10 41


Карысныя прапановы

Курс па фізіягноміке «Чытаючы абліччы»

На нашых занятках Вы даведаецеся, што хаваецца за мімікай суразмоўцы, якія сігналы падае вам яго цела, як па твары даведацца характар ​​чалавека, як навучыцца распазнаваць хто хлусіць, а хто маніпулюе.

Курс «Пра сябе ў метафарычных картах»

Удзельнікі навучацца выкарыстоўваць бяспечныя, эфектыўныя і ў той жа час творчыя інструменты доступу да несвядомага чалавека, пошуку адказаў на пытанні, рэсурсаў і дапамогі сабе. У ходзе праграмы на кожным занятку ўдзельнікам будуць прадстаўлены тэхнікі працы з метафарычным картамі, рэлаксацыі і медытацыі.

Курс пазнавальных лекцый «Эмоцыі, пачуцці і ўзаемаадносіны»

У ходзе лекцый слухачам будзе прапанаваны тэарэтычны і дыягнастычны матэрыял, практычныя заданні і практыкаванні, тэхнікі рэлаксацыі і медытацыі. Удзельнікі спазнаюць прыроду эмоцый і пачуццяў, ацэняць свой узровень эмацыйнага інтэлекту і ўсведамляюць значнасць эмоцый у адносінах з блізкімі людзьмі. Навучацца кіраваць сваім настроем. Асвояць тэхнікі эмацыйнага аднаўлення.