Записаться на курс Подписаться на новости Отзывы Предложить курс


Чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў ужо 13 траўня! Прымаюцца заяўкі на правядзенне заняткаў!

Заявіцца ў якасці вядучага майстар-класа альбо трэнінга можа кожны, хто мае цікавыя адукацыйна-асветніцкія ідэі. Увосень удзел у працы Майстэрняў узяло звыш ста ўдзельнікаў і выкладчыкаў. Прыём заявак на травеньскія Майстэрні ідзе ўжо зараз.

Майстэрні — як гэта працуе?

У адзін дзень, на некалькіх пляцоўках горада паралельна праходзяць некалькі майстар-класаў, прэзентацый, лекцый, трэнінгаў працягласцю да 2 гадзін, накіраваныя на атрыманне новых ведаў і кампетенцый, якія спрыяюць самарэалізацыі чалавека, выпрацоўцы і прасоўванню грамадска-карысных ідэяў.

Колькасць  і тэмы мастар-класаў залежаць ад прапаноў тых, хто заявіцца ў якасці вядучага!

_DSC5357

Майстэрні – як гэта пачалося?

Праграма «Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» пачала сваю дзейнасць у сярэдзіне 2016 г.

У верасні, кастрычніку і лістападзе адбыліся тры Майстэрні, падчас якіх было праведзена 20 розных заняткаў на самыя розныя тэмы – экалогія, інфаграфіка, журналістыка, псіхалогія,  адукацыя і іншыя.

DSC_3134

Як стаць удзельнікам?

Вы можаце стаць удзельнікам Майстэрняў у якасці слухача, вядучага альбо ў абодвух ролях!

Калі Вы эксперт у пэўнай тэме, хочаце і гатовы перадаваць свае веды і ўменні іншым – запоўніце, калі ласка, да 16 красавіка заяўку!

Мы абярэм самыя цікавыя з прапанаваных патэнцыйнымі выкладчыкамі тэмы і на іх аснове складзем праграму травеньскіх Майстэрняў, якая будзе апублікаваная на нашым сайце пасля 22 красавіка.

Удзел у занятках у межах Майстэрняў будзе бясплатным.

Арганізатарам «Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў» з’яўляецца Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Полезные предложения

Академия регионального развития: 4 х 1. Не пропусти!

Подготовить своих тренеров, улучшить квалификацию в управлении организацией и управлению проектами, научиться планировать и реализовывать медийные спецпроекты и компании и все это — на пользу твоей малой родины! Воспользуйся возможностью принять участие в комплексной образовательной программе, разработанной региональными общественными организациями для таких же региональных организаций.

Приглашаем кандидатов на должность преподавателя польского языка

Если Вам интересна сфера образования на протяжении всей жизни, Вы сами готовы учиться и развиваться, хотите работать в дружном коллективе с интересными проектами, Вам нравится общаться с людьми и обучать их, станьте ближе к своей цели – приходите к нам на собеседование.

Курс по фотографии «Гармония в фокусе»

На фотокурсах вы поэтапно научитесь работать со своим фотоаппаратом, делать постановку кадра и создавать впечатления, эмоции используя пространство, воображение и технику.