Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі

Водгукі

Дадаць водгук

Беата Барась, курс размоўнага французскага (УЗВ)

Вельмі добрыя заняткі, дзеля якіх я ўжо 2 гады паступаю ва УЗВ. Мы шмат даведаліся не толькі пра мову, але таксама пра культуру Францыі. Гэты курс варта працягваць у будучым годзе!

Галіна Бажуткіна, курс «Гімнастыка Хаду»(УЗВ)

Курс вельмі падабаецца, адзін з маіх любімых. Магу прабегчыся нават 100 метраў да аўтобуса, чаго даўно не было. Вельмі задаволеная.

Ірына Грэкава, курс «Diva Latina»(УЗВ)

Добразычлівая атмасфера, прафесійны падыход да навучання. Развіццё пластыкі пад выдатную музыку, што можа быць лепей!

Валянцiна Вiцiна, «Курс італьянскай мовы»

Вельмі змястоўна і цікава праводзіцца кожны ўрок. Мне, як пачаткоўцу вывучэння новай мовы, усё незвычайна, я вельмі задаволеная заняткамі.

Ларыса Кіркевіч, Курс “Гавары са мной па-беларуску”

“Мне падабаецца змест заняткаў, падрыхтоўка выкладчыка, сур’ёзныя адносіны да заняткаў выкладчыка і слухачоў. Вельмі добрыя адносіны паміж удзельнікамі курса, добрыя веды выкладчыка. Я паглыбіла свае веды па беларускай мове”.          

Відэа водгукі слухачак курса » Фізкультура не для мяне» праграмы «Універсітэт Залатога Веку»

Вадзім Гельвей, трэнінг «Думай крытычна»

Дзякуй «Студыі карысных кампетэнцый» за трэнінг. Група была разнапланавай, але ўсіх аб’ядноўваў творчы унутраны свет і жаданне падарожнічаць. «Ты — гэта тое, што цябе акружае», як пішуць манахі, таму я ў поўнай меры атрымаў задавальненне. Трэнінг скончыўся азартным квэстам, дзе перамаглі ўсе. Акрамя сертыфікатаў ў нас захаваліся яркія эмоцыі. Я больш чым задаволены сваім дэбютам. […]

Ганна Малочка, «Летні экспрес-курс размоўнай італьянскай мовы»

На занятках мне спадабалася выкладчыца Каця Юнчыц, манера выкладання матэрыялу, практычная накіраванасць. Спадабалася тое, што была магчымасць задаць пытанне і атрымаць разгорнуты адказ. Таксама спадабаўся індывідуальны падыход і цікавыя апавяданні пра краіну і яе адметнасці.

Лілія Базарная, курс «Маляванне для дарослых:базавы курс»

За 24 гадзіны курсу здзівіў вельмі ёмісты змест. Спадабаліся вопытны і чулы выкладчык, даступнасць формы выкладання. Асвоіла тэхніку напісання, тэхніку малявання простым алоўкам, формы, цені, краявіды. Асабліва спадабалася тэхніка малявання скетчаў — хуткіх замалёвак.

Гарошка Вольга, Польская мова для атрымання Карты паляка

  Спадабаўся выкладчык і форма выкладання. За час заняткаў я вывучыла пытанні, неабходныя для здачы на Карту паляка, таксама я навучылася правільнаму вымаўленню.

Кавальчук Святлана, Польская мова для атрымання Карты паляка

  Курсамі задаволеная. Добрая падрыхтоўка, зручная форма выкладання. Нязмушаная абстаноўка ў групе. За час заняткаў даведалася шмат цікавых фактаў з гісторыі Польшчы.

Свейко Алёна, Школа радыёвядучага

Падчас заняткаў я навучылася размаўляць, знаходзіць мову з «разнашэрснымі» людзьмі, набыла якасці, неабходныя для радыёвядучага. Мне спадабаўся не толькі прафесіяналізм Улляны Уладзіміраўны, але і яе асабістыя якасці. Для мяне Улляна Уладзіміраўна — цудоўная дзяўчына, таленавітая радыёвядучая, выдатны псіхолаг. Жывыя зносіны, кантакт чалавечых душ — такую форму выкладання мы абралі, і пры гэтым атрымалі велізарны запас […]

123